У Брэсце адкрылі новую пажарную аварыйна-выратавальную часць

27 июля 2019

Сёння ў Брэсце адкрылі новую пажарную аварыйна-выратавальную часць. У мікрараёне ў ёй была вострая неабходнасць. Дэпо абсталяванае самай сучаснай тэхнікай айчыннай вытворчасці. На першым паверсе размясціліся гараж, дапаможнае памяшканне, дыспетчарская і спартзала, на другім - пакоі для асабістага складу і рабочыя кабінеты. Будаўніцтва пажарнага дэпо вялося па праграме падрыхтоўкі да тысячагоддзя горада. Да юбілею Брэста плануецца ўзвесці 28 аб'ектаў. У прыватнасці, сярэднюю школу і школу-сад, пуцеправод Заходні абход, таксама ў планах рэканструкцыя тэатра лялек.