У Брэсце асноўныя ўрачыстасці праходзяць у легендарнай цытадэлі

9 мая 2013

Сёння там сабралася каля 40 тысяч чалавек. Святочная калона прайшла ад помніка Вартавым граніц у Брэсцкую крэпасць. Разам з кіраўніцтвам вобласці і горада ў шэсці прынялі ўдзел ветэраны, прадстаўнікі працоўных калектываў, моладзь і вайскоўцы. Упершыню сёлета са званіцы гарнізоннага храма ўдзельнікаў шэсця сустракалі перазвонам - гучаў Георгіеўскі Пераможны звон. У памяць аб абаронцах Брэсцкай крэпасці да Вечнага агню і мемарыяльных пліт усклалі вянкі і жывыя кветкі. Загінуўшых у баях герояў ушанавалі хвілінай маўчання. У іх гонар прагучалі і залпы зброевага салюту. Напрыканцы мітынгу  па плошчы цырыманіялаў урачыстым парадам прайшлі воіны Брэсцкага гарнізона, удзельнікі Паста памяці і ваенна-гістарычных клубаў.