У Брэсце нясуць кветкі да манументаў і брацкіх магіл

1 июля 2019

У Брэсце сёння  таксама нясуць кветкі да манументаў і брацкіх магіл. Адна з іх знаходзіцца ў цэнтры горада, ля ўваходу ў парк культуры і адпачынку. Тут пахаваны салдаты Чырвонай Арміі і партызаны. Да акцыі "Беларусь памятае" далучыліся і спартсмены.

Таксама памятная цырымонія сёння пройдзе на гарнізонных могілках побач з Брэсцкай крэпасцю, дзе пахаваны некаторыя абаронцы цытадэлі. Даніну памяці ахвярам вайны аддадуць таксама жыхары раённых цэнтраў вобласці.