У Брэсце пачалі выпускаць мікрааўтобусы МАЗ

29 июля 2020
Першы тэст-драйв проста каля канвеера. У Брэсце пачалі выпускаць мікрааўтобусы пад маркай МАЗ. Як пасажырскія, так і грузавыя. У аўтамабілі шасціступеньчатая каробка перадач. Для выгоды пасажыраў над сядзеннямі індывідуальнае абдзіманне і падсвятленне. Пакуль камплектуючыя - кітайскай вытворчасці. У перспектыве запчасткі заменяць на айчынныя. Новы канвеер наладзілі ўсяго за сем месяцаў. Першыя партыі прадалі ў Расію, Казахстан і Украіну.

Васіль Каховіч, дырэктар ААТ "Брэстмаш": "Гэта машына, пераробленая Брэстмашам: яна з'яўляецца прадуктам Брэстмаша на базе мадэлі МАЗ. Мы збіраем базавую мадэль, потым яе перарабляем, робім розныя мадыфікацыі і прысвойваем гэтым пераробленым машынам свой VIN-код".

Брэсцкія мікрааўтобусы маюць намер паставіць на гарадскія маршруты. І ўпрыгожыць у колерах мясцовага герба. Усяго за год на заводзе могуць выпускаць да 2 тысяч такіх аўто.