У Бразілію адправілася дэлегацыя Белтэлерадыёкампаніі

1 августа 2016

Сёння 1 жніўня, а гэта значыць, што застаецца ўсяго чатыры дні да галоўнай спартыўнай падзеі года. У пятніцу ў Рыа-дэ-Жанейра адбудзецца ўрачыстае адкрыццё Алімпійскіх гульняў. А літаральна некалькі хвілін таму ў Бразілію адправілася дэлегацыя Белтэлерадыёкампаніі.

Праводзіць калег у Нацыянальным аэрапорце і Аляксандр Ярмаш (прамое ўключэнне).

У аэрапорце як ніколі шмат прадстаўнікоў Белтэлерадыёкампаніі. У Рыа ляціць дэлегацыя з 35-ці чалавек. Гэта журналісты, аператары, відэаінжынеры, аператары, тэхнікі.

Усе яны будуць прыкладаць максімум сваіх сіл і ўменняў, каб як мага ярчэй асвятліць галоўную спартыўную падзею не толькі гэтага года, але і чатырохгоддзя. Дарэчы, Алімпіяда для журналістаў не менш адказная падзея, чым для спартсменаў. Для кагосьці гэта першыя Гульні, як, напрыклад, для вядучага "Дня спорту" Станіслава Ліпскага. А хтосьці ўжо набліжаецца да прадстаўніцы акадэмічнага веславання Кацярыны Карстэн, для якой Гульні ў Рыа будуць сёмымі.

Адзначым, што яшчэ не ўсе беларускія спартсмены дабраліся да Рыа. Многіх яшчэ чакае пералёт у Бразілію. Напрыклад, прадстаўнікі вольнай барацьбы адправяцца на Алімпіяду толькі 17 жніўня. У гэты ж дзень ужо вернуцца барцы грэка-рымскага стылю. А мы ж будзем абавязкова сустракаць спартсменаў тут, у аэрапорце.