У Батанічным чароўны сад рададэндранаў

26 мая 2023

Кантраснае надвор'е не замінае цвіценню ў Батанічным садзе Мінска ружовых дрэў – рададэндранаў. Ад далікатна-белых да ярка-малінавых - у калекцыі больш за 140 сартоў. Яе фарміраванне пачалося ў шасцідзясятыя гады мінулага стагоддзя, і зараз калекцыя актыўна папаўняецца. Тут жа размясціўся і каштоўны для нашай краіны від рададэндранаў - жоўты. Ён сустракаецца у флоры Беларусі і занесены ў Чырвоную кнігу.

У гэтыя выхадныя Батанічны запрашае на экскурсію па алеі рададэндранаў. Варта зазірнуць і ў чароўны сад бэзу, які налічвае больш за дзве сотні відаў духмяных суквеццяў.