У Батанічным садзе марозны вернісаж. Заўтра - фестываль ледзяных і снежных скульптур. У творчым спаборніцтве ўдзельнічаюць 9 прафесійных скульптараў і столькі ж студэнцкіх каманд. Работу над сваімі фігурамі майстры завершаць сёння да вечара. Заўтра ледзяную экспазіцыю ацэніць прафесійнае журы.
Убачыць ледзяныя шэдэўры можна ў Батанічным садзе ўсім ахвотнікам. Урачыстае адкрыццё фестывалю заўтра ў 14:30. Конкурсныя работы на алеях саду будуць знаходзіцца да сярэдзіны лютага. У вячэрні час скульптуры падсвецяць.













