У Батанічным садзе ў Мінску час цвіцення рададэндранаў

25 мая 2019

Ружовыя, фіялетавыя, белыя і жоўтыя – больш за 200 відаў і гатункаў раслін сямейства верасовых. Для беларускага клімату гэтыя кветкі нязвыклыя, але ў Беларусі ўсё часцей вырошчваюць такія экзатычныя расліны. На поўдні нашай краіны распаўсюджаны жоўты рададэндран. Кожны год у канцы лютага ў Батанічным садзе высаджваюць кветкі, і да вясны яны знаходзяцца ў аранжарэі, а цвісці пачынаюць у пачатку красавіка. Неўзабаве зацвітуць півоні і касачы.