У Батанічным садзе ў Мінску цвітуць хрызантэмы

19 октября 2019
Такім цяплом прыемна ўбачыць усю палітру восені. Зараз у Батанічным садзе ў Мінску цвітуць хрызантэмы - усяго каля 50 відаў. Ярка-жоўтыя, ружовыя, белыя, бардовыя і бэзавыя - усе рознай формы і велічыні. Убачыць іх цвіценне можна прыблізна да сярэдзіны лістапада. Дарэчы, у перакладзе "хрызантэма" - гэта "залатая кветка". Яе лічаць каралевай восеньскага балю кветак. 

Таксама ў Батанічным садзе цвітуць ружы. Убачыць прыгажосць гэтых кветак можна будзе яшчэ некалькі дзён.