У Батанічным садзе стварылі двухметровыя фігуры з лёду

13 февраля 2017
У Батанічным садзе электрапіламі і стамескамі стваралі двухметровыя фігуры. Сёлета ў фестывалі ўдзельнічалі 17 каманд. Сем скульптур выкананы з лёду прафесійнымі скульптарамі, астатнія - са снегу - работы студэнтаў Акадэміі мастацтваў, архітэктурнага факультэта БНТУ і мастацкіх каледжаў. Кубы замерзлай вады для творчасці выразалі на Камсамольскім возеры. Паглядзець на драпежнікаў, ледзяныя арэлі і абстрактныя сюжэты і зрабіць на іх фоне сэлфі прыходзяць мінчане з дзецьмі.