У Батанічным садзе праходзіць выстава архідэй

20 февраля 2018

Чаравічкі, званочкі альбо лятаючыя матылькі. У Батанічным садзе ў гэтыя дні праходзіць выстава архідэй. Тут выстаўлена больш за трыста кветак – прыродныя віды і выведзеныя гібрыды. Ёсць у калекцыі каштоўныя экзэмпляры з Бразіліі, Паўднёвай Амерыкі, якія растуць адасоблена на сценах альбо ў празрыстых вазах. Наведвальнікі выставы могуць набыць розныя віды архідэй, а таксама атрымаць каштоўныя парады аб іх вырошчванні.

Натхніцца рознакаляровымі кветкамі ў Батанічным садзе можна да першага сакавіка. Затым выставу зменіць вясновая экспазіцыя цюльпанаў і гіяцынтаў.