У Батанічным садзе пачаўся збор мёду

12 июня 2019

Усяго на яго тэрыторыі пасяліліся 23 пчаліныя сям'і. Пасека заснавана яшчэ ў пасляваенныя гады. Асноўная яе функцыя - апыленне раслін Батанічнага саду. Мёд збіраюць  два разы на год: у канцы мая - пачатку чэрвеня і ў пачатку жніўня. Кожны год пасля зімоўкі спецыялісты падкормліваюць пчол і ставяць дадатковыя рамкі, каб расшырыць гняздо. 

Паколькі на тэрыторыі Батанічнага саду расце пераважна ліпа, асноўны мёд, які тут збіраюць, - ліпавы.