У Барысаўскім раёне прайшла рэканструкцыя бітвы на Бярэзіне

28 ноября 2016

Напалеон на Бярэзіне. У Барысаўскім раёне напярэдадні прайшла рэканструкцыя адной з самых страшных бітваў вайны 1812 года. На дзень у мемарыяльным комплексе "Брылёўскае поле" час звярнуўся назад. Менавіта тут, ля берагоў Бярэзіны, як і больш чым 200 гадоў таму, сышліся руская і французская арміі. Абмундзіраванне і зброя ўдзельнікаў - дакладныя копіі тых часоў. У рэканструкцыі прынялі ўдзел людзі абсалютна розных прафесій. Гэта гісторыкі, прадзюсары і праграмісты.

Ваенна-гістарычны фестываль ужо даўно набыў статус міжнароднага. Сярод гасцей і ўдзельнікаў расіяне, украінцы, латышы.