У Барысаўскім раёне на палігоне МНС падвялі вынікі рэспубліканскага конкурсу сярод студэнтаў

10 мая 2021

Пераадоленне паласы перашкод, сцежка выжывання, праца ў надзвычайных сітуацыях тэхнагеннага характару. На палігоне МНС у Барысаўскім раёне падвялі вынікі рэспубліканскага конкурсу сярод студэнтаў. Падрыхтоўка да яго ішла каля месяца. Выпрабаванні праходзілі ўвесь тыдзень. 9 каманд з усіх куткоў краіны на гэты час акунуліся ў будні ратавальнікаў. Маладым людзям неабходна было ліквідаваць дарожна-транспартнае здарэнне і транспартаваць пацярпелага, аказаць медыцынскую дапамогу, прайсці выпрабаванне вадой і папрацаваць на пажары.

Адзначаецца, што падчас падрыхтоўкі студэнты вывучаюць, як выйсці з любой надзвычайнай сітуацыі, альбо як сябе паводзіць, каб у яе не трапіць. Па сутнасці, арганізатары конкурсу папулярызуюць прафесію ратавальніка, а таксама вучаць асновам гэтага рамяства. А яшчэ не быць абыякавымі, калі хтосьці трапіў у бяду.