У Барысаве ўрачыста адкрылася сярэдняя школа № 25

14 октября 2019
Новыя аб'екты ў сістэме адукацыі Мінскай вобласці! У Барысаве ўрачыста адкрылася сярэдняя школа № 25. Навучальная ўстанова ў перспектыве зможа прымаць 720 вучняў, пакуль тут будуць займацца паўтысячы юных барысаўчан з першага па восьмы клас. Для школьнікаў шмат магчымасцяў:  тры спартыўныя залы, дзе можна займацца і тэнісам, басейн. Таксама для дзяцей гурток робататэхнікі, клуб юных ратавальнікаў, а таксама цэнтр кітайскай культуры. Хутка кітайская мова з трэцяга класа стане абавязковым прадметам.

У будучыні дзякуючы фінансавай падтрымцы аблвыканкама ў спартыўнай зале новай барысаўскай школы таксама з'явіцца і скаладром.