У Барысаве працягваецца будаўніцтва дзіцячага шматпрофільнага корпуса на базе цэнтральнай раённай бальніцы. Ён разлічаны на 116 месцаў. У новым будынку будзе аддзяленне для лячэння нованароджаных. На другім паверсе размесціцца дыягнастычнае аддзяленне, укамплектаванае УГД і эндаскапічным абсталяваннем. Новымі магчымасцямі корпуса бальніцы змогуць скарыстацца дзеці не толькі Барысава, але і Беразіна і Крупак. Будоўля ідзе і ў Жодзіне. Там зараз узводзяць вялікую дзіцячую паліклініку. У ёй будзе цэнтр рэабілітацыі з басейнамі.
У Барысаве будуюць дзіцячы шматпрофільны корпус пры райбальніцы
9 апреля 2020













