Ад пажарных машын да ратавальнікаў з пап'е-машэ. У Барысаве сёння ўзнагародзілі таленавітых школьнікаў рэгіёна. Падвялі вынікі абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Ратавальнік вачыма дзяцей». Тэматычныя плакаты, аўтарскія лялькі, тэхніка арыгамі і пляценне з газеты... Выставу складаюць паўтысячы творчых работ. Сюжэты, прысвечаныя супрацоўнікам МНС, ацэньвалі ў дзесяці намінацыях.
Па выніках абласнога этапу ў сакавіку 90 пераможцаў прадставяць Мінскую вобласць у фінале конкурсу, які пройдзе ў сталіцы. Дарэчы, праект "Ратавальнік вачыма дзяцей" ладзіцца ўжо на працягу 20 гадоў.













