У Барысаве прайшла калегія Мінскага абласнога ўпраўлення МНС

21 января 2020
Вынікі працы і планы на будучыню! Сёння ў Барысаве прайшла калегія Мінскага абласнога ўпраўлення МНС. Ратавальнікі абмеркавалі вынікі дзейнасці падраздзяленняў рэгіёна, а таксама прапрацавалі план работы па прафілактыцы на 2020-ы. Ад Мінаблвыканкама некаторым гарнізонам дасталася некалькі новых адзінак спецыяльнай тэхнікі. На мерапрыемстве пабываў Ілья Цвяткоў.

240 выратаваных жыццяў у пажарах, на вадзе і пасля ДТЗ, і ніводнага загінуўшага дзіцяці ў рэгіёне. МНС Мінскай вобласці сёння ў Барысаве падводзіць вынікі працы ў 2019 годзе. 

У калегіі прынялі ўдзел кіраўнікі вобласці, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, абласнога ўпраўлення МНС і начальнікі раённых падраздзяленняў. Кіраўніцтва адзначыла лепшых работнікаў і падзялілася планамі развіцця на гэты год. Акрамя таго, ратавальнікам вобласці ад Мінскага аблвыканкама ўручылі новую тэхніку - аўталесвіцу, дзве аўтацыстэрны і легкавы аўтамабіль. Усіх павіншаваў губернатар Аляксандр Турчын.

Ратавальнікі Мінскага рэгіёна працягваюць шукаць новыя эфектыўныя формы і метады работы з насельніцтвам, каб павысіць узровень бяспекі жыццядзейнасці. У населеных пунктах вобласці з'явіліся новыя графіці ў стылі МНС, абсталяваны тэматычныя прыпыначныя пункты, дзіцячыя пляцоўкі. Упор у 2020-м ратавальнікі Мінскага рэгіёна ўсё больш плануюць рабіць на прафілактыку! У вобласці будуць адкрывацца новыя інтэрактыўныя цэнтры бяспекі для інфармавання грамадзян. Бо любую небяспеку прасцей папярэдзіць.