"Карагод сяброў" сабраўся ў Барысаве. На традыцыйным абласным харэаграфічным фестывалі юныя і дарослыя танцоры прадэманстравалі народныя і класічныя кампазіцыі, а таксама ўсім знаёмыя танцы на новы лад. Усяго каля тысячы ўдзельнікаў. Сваё майстэрства яны ўдасканальвалі больш за год. Самыя яскравыя і відовішчныя нумары трапілі ў фінал.
У журы - прафесійныя балетмайстары і харэографы. Гісторыя фестывалю харэаграфічнага мастацтва працягваецца з 1996 года. Праводзілася мерапрыемства ў розных гарадах. Сёлета гасцей прымаў Барысаў - культурная сталіца Беларусі.













