У Барысаве пад пагрозай закрыцця адзіная школа алімпійскага рэзерву па конным спорце
29 января 2020
Што рабіць, калі спорт ужо стаў важнай часткай жыцця, а папяровая цяганіна ў кабінетах можа ў адзін момант усё спыніць. Спрэчная сітуацыя адбылася ў Барысаве, дзе пад пагрозай закрыцця апынулася адзіная школа алімпійскага рэзерву па конным спорце ў Мінскай вобласці. Аб кардынальным рашэнні кіраўніцтва спыніць заняткі і перавезці коней у Мінск бацькі і трэнеры даведаліся постфактум, прычым без тлумачэння прычын. Для 25-ці выхаванцаў - гэта страта не толькі часу і намаганняў, але і не малых укладзеных сродкаў. Кіраўніцтва горада зразумела сітуацыю і ўстала на абарону спартыўнай секцыі. Быць або не быць коннай школе ў Барысаве, высвятляў Мікіта Дзяменцьеў (відэа).













