У Барысаве адкрылася гасцёўня Дзеда Мароза

15 декабря 2015

Для самых маленькіх жыхароў горада яе стваральнікі падрыхтавалі цікавую святочную праграму: конкурсы, квесты і смачныя падарункі. Кульмінацыяй навагодняга шоу стане выступленне роставых лялек, сучасных мультыплікацыйных персанажаў. На першым дзіцячым ранішніку пабывала і Наталля Кузьміцкая.

Гэта першы ранішнік для Мікіты і Паліны ў гэтым годзе. Дзеці ў прадчуванні казкі і чараўніцтва. Напачатку святочнай праграмы ўсім удзельнікам навагодняга балю загадалі пераапрануцца ў маскарадныя касцюмы.

Пакуль уладар зімы спяшаецца на свята, дзяцей рыхтуецца забаўляць тэатр роставых лялек: Маша з любімага мультфільма «Маша і Мядзведзь», смурфікі і іншыя казачныя персанажы. Тут жа ў Барысаве працуе прадпрыемства па вытворчасці арыгінальных лялек.

На працягу свята самых маленькіх чакалі цікавыя конкурсы, карагоды, песні, старэйшых дзяцей - забаўныя квесты. І нарэшце сустрэча з Дзедам Марозам, які здзейсніць самыя запаветныя жаданні і мары.

У госці да казкі могуць прыйсці дзеці ад 2-х да 9-ці гадоў. Ранішнікі ў гасцёўні Дзеда Мароза працягнуцца да 7 студзеня.