У барацьбе з COVID-19 у Беларусі задзейнічаны 25 тысяч медыкаў

8 апреля 2020
Больш чым 25 тысяч медыкаў задзейнічаны ў барацьбе з COVID-19  у Беларусі. Дзякуючы іх зладжанай  і дакладнай  рабоце ўдаецца кантраляваць распаўсюджванне інфекцыі. Гэта сёння паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя. Акрамя таго, у профільным ведамстве адзначылі: ужо праведзена каля 46 тысяч тэстаў на каранавірус. Працуюць 13 лабараторый.

На стацыянарным лячэнні  976 чалавек. У большай часткі пацыентаў захворванне працякае ў лёгкай або сярэдняй форме. 33 пацыенты маюць патрэбу  ў падтрымцы апаратам штучнай вентыляцыі лёгкіх, праведзены медыцынскія кансіліумы з удзелам вядучых інфекцыяністаў і анестэзіёлагаў-рэаніматолагаў. 77 чалавек паправіліся  і выпісаны з бальніц. За суткі новых выпадкаў смерці ад каранавіруснай інфекцыі не зарэгістравана.