У Вялікім тэатры оперы і балета прайшоў святочны вечар, прымеркаваны да юбілею дыпламатыі

18 января 2019

Стагоддзе беларускай дыпслужбы, пачатак якой быў пакладзены ў студзені 1919 года, - важная гістарычная вяха для Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў віншаванні, якое Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка адрасаваў працаўнікам дыпслужбы з нагоды надыходзячага юбілею. Тэкст віншавання на ўрачыстым мерапрыемстве ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета зачытаў прэм'ер-міністр. Сярод ганаровых гасцей - кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў розных гадоў, замежныя дыпламаты і кіраўнікі вядучых СМІ.

І сёння тыя, хто кіраваў знешнепалітычным ведамствам у розныя гады, былі ўзнагароджаныя ганаровымі медалямі. Святочны вечар працягнуў вялікі канцэрт, прымеркаваны да векавога юбілею беларускай дыпламатыі.