Эмоцыі ўрачыстасці і яе рытмы - у рэпартажы Лідзіі Заблоцкай.
Калядны Галівуд і атмасфера XVIII стагоддзя - мікс навагодняга балю ў Вялікім тэатры
Кожны, хто правёў гэтую ноч у Вялікім тэатры, не толькі нацешыўся атмасферай XVIII стагоддзя, але і патрапіў у калядны Галівуд. Тут па імправізаванай чырвонай дарожцы прайшліся Манро і Чаплін. А пасля разам з парамі - дарэчы, іх было 156 - танцавалі мазурку і польку.156 пар прынялі ўдзел у балю
Геаметрыю рухаў і набор танцавальных па яны сталі вывучаць яшчэ ў кастрычніку. Спецыяльна для ахвочых - штотыднёвыя рэпетыцыі ад майстроў Вялікага. Як вынік, на ўрачыстым балю сем нумароў - ад мазуркі да складанага вальса.Майстры Вялікага правялі для гледачоў танцавальны лікбез
Гледачы таксама змаглі павучыцца танцам. Адразу пасля балю-адкрыцця - майстар-клас для пачаткоўцаў.Для тысячы гледачоў - музычныя віктарыны, варожбы, гульня ў "Мафію"
І гэта не адзіная зона забавак. На больш як дзвюх тысячах квадратных метраў іх дзясяткі. Кожны мог праверыць свае веды ў галівудскай музыцы. Або з незнаёмцамі вылічыць "мафію".Оперныя галасы Вялікага тэатра выканалі сусветныя хіты
Пад бой курантаў канцэрт-сюрпрыз. Галасы Вялікага на адну ноч змянілі рэпертуар і заспявалі сусветныя хіты на галоўнай сцэне. Не абышлося без эстрады і джаза. Такое ў Вялікім рэдка ўбачыш.Сярод гасцей сустракаем і Санту. Спецыяльна для вас атрымалі прагноз на 2020.
А далей класіку змяніла раскоша Галівуда. Урачыстасць працягнулі Чаплін-балем і караоке.
Гадзіннікі ўжо прабілі поўнач, але па традыцыі баль працягнецца да раніцы. Для тысячы гасцей гэтая ўрачыстасць стане, мабыць, самым яркім уражаннем у 2020.













