У Вялікім тэатры Беларусі ўшаноўвалі лепшых спецыялістаў аховы здароўя

12 июня 2019

Словы падзякі  за самаадданую працу і дапамогу пацыентам. Сёння ў Вялікім тэатры Беларусі ўшаноўвалі лепшых спецыялістаў аховы здароўя. Да Дня медыцынскага работніка  каля 200 узнагарод і ганаровых грамат ўручаны кіраўнікам і супрацоўнікам устаноў аховы здароўя, а таксама прадстаўнікам розных сфер медыцыны і фармацыІ. Дарэчы, на гэтым тыдні для медыцынскіх работнікаў адкрыюць інтэрнат на 86 месцаў. Заўтра у Вілейцы запрацуе кабінет камп'ютарнай тамаграфіі, а ў пятніцу - у Маладзечне.