У вялікія святочныя выхадныя нас чакае цёплае, але ветранае надвор'е

7 марта 2019

Капрызнае і зменлівае надвор’е сакавіка. У вялікія святочныя выхадныя нас яшчэ пацешыць цёплае надвор'е. Заўтра слупкі тэрмометраў паднімуцца да + 12. У сталіцы і на большай частцы Мінскай вобласці без ападкаў, але захаваецца моцны шквалісты вецер, парывамі да 20 метраў за секунду - аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. У суботу цёплы тэмпературны фон захаваецца, аднак ужо з нядзелі надвор'е зменіцца.

Даволі халодным будзе і пачатак наступнага тыдня. У панядзелак уначы да - 2, днём да 4 з плюсам, мокры снег з дажджом.