У бальніцы хуткай дапамогі пакуль яшчэ застаецца адзін пацярпелы

5 сентября 2017

У бальніцы хуткай дапамогі пакуль яшчэ застаецца адзін чалавек, які пацярпеў ад разгулу ўчарашняй стыхіі. Нагадаем, на вуліцы Брыля перакулілася прыпыначная канструкцыя. Траўмы рознай ступені цяжкасці атрымалі тры чалавекі. Іх тэрмінова шпіталізавалі. Мужчыну і 19-гадовую дзяўчыну пасля агляду медыкі адпусцілі дадому, а яшчэ аднаго пацярпелага з пераломамі пакінулі ў бальніцы. Пацыента чакае аперацыя.

Дажджлівае і няўстойлівае надвор'е ў сталіцы і Мінскай вобласці пакуль захаваецца. Сёння і заўтра сіноптыкі таксама прагназуюць ападкі і парывісты вецер.