У бабруйскай бальніцы з'явіўся ангіяграфічны комплекс

10 марта 2020
Хуткая медыцынская дапамога Бабруйска папоўнілася новым ангіяграфічным комплексам. З яго дапамогай будуць на месцы праводзіць дыягностыку сэрца, сасудаў, а таксама іх лячэнне. Рэнтген падчас аперацый дазволіць хірургам у рэжыме анлайн бачыць усё, да чаго дакранаецца скальпель або эндаскоп. А значыць,  умяшанні будуць праходзіць з мінімальнай рызыкай для здароўя пацыента.

Да 800 абследаванняў штогод - такія магчымасці комплексу. Скарыстацца ім змогуць жыхары не толькі Бабруйскага, але і суседніх раёнаў.