У Бабруйску знайшлі раней невядомае пахаванне часоў Вялікай Айчыннай

19 июня 2013

Знайшлі выпадкова, падчас будаўнічых работ. З зямлі ўжо вынялі больш за 130 астанкаў, медальёны і ордэн Чырвонага Сцяга. Зараз гісторыкі спрабуюць зразумець, як гэтае месца стала апошнім для байцоў Чырвонай Арміі.

Галоўныя версіі вывучыў Уладзімір Сёмкін. Тэрыторыя гэтай воінскай часці пуставала з 90-х мінулага стагоддзя. Нядаўна частку яе набыла адна з сталічных фірм. Пачалі абжывацца, будавацца і натыкнуліся на жудасную знаходку.

Раскопкамі заняліся спецыялісты 52-га пошукавага батальёна. У першыя ж дні лік пайшоў на дзясяткі чалавечых астанкаў. Мясцовыя краязнаўцы выказалі некалькі версій паходжання гэтага пахавання. Паводле адной з іх - гэта вязні аднаго з канцлагераў (у Бабруйску ў 1941 іх было пяць). А ў тым, што ў гэтым пахаванні знаходзяцца менавіта воіны Чырвонай Арміі, а не цывільныя, сведчаць фрагменты адзення, знойдзены ордэн Чырвонага Сцяга і салдацкія медальёны.

Існуе яшчэ адна версія паходжання пахавання. На карысць яе гаворыць блізкасць чыгуначнай станцыі, на якую прыходзілі саставы з ваеннапалоннымі. Паводле слоў мясцовых гісторыкаў, адзін з такіх прыбыў узімку 1941. Для гэтых мэт фашысты вылучылі вялізныя равы, размешчаныя на тэрыторыі бабруйскай крэпасці.

Колькі на гэтым месцы пахавана астанкаў, ад прагнозаў адмаўляюцца нават спецыялісты. Папярэдняя разведка паказала, што пахаванні знаходзяцца на вялікай плошчы. Фрагменты чалавечых цел і тут, і тут, і тут... Але колькі б часу не занялі раскопкі, 52-і спецыялізаваны батальён будзе працаваць, пакуль з зямлі не дастануць апошняга байца Чырвонай Арміі.