У Бабруйску фестываль "Вянок дружбы" завершыцца вялікім гала-канцэртам

2 июля 2017

Бабруйск напярэдадні галоўнага дзяржаўнага свята ператварыўся ў вялікую канцэртную пляцоўку.

Сёння тут праходзіць фестываль вулічных тэатраў. Форум праводзіцца ўпершыню за ўсю гісторыю міжнароднага фестывалю народнай творчасці "Вянок дружбы. Паралельна фальклорныя калектывы выступаюць на розных сцэнічных пляцоўках Бабруйска, прадпрыемствах і ў аграгарадках Магілёўскай вобласці.

Ужо ў 6 вечара ў культурнай сталіцы Беларусі "Вянок дружбы" завершыцца вялікім гала-канцэртам.