У БНТУ адкрыўся рэспубліканскі конкурс "Тэхнаінтэлект"

13 марта 2018

Выдзяленне памяшканняў для працы на льготных умовах, а таксама фінансаванне стартапаў. Тэхнапаркі сталіцы і Мінскай вобласці ствараюць дадатковыя ўмовы для развіцця перспектыўных праектаў моладзі. Пра гэта сёння заявілі ў БНТУ, дзе адкрыўся рэспубліканскі конкурс «Тэхнаінтэлект». Форум сабраў больш за дзвесце школьнікаў і студэнтаў-наватараў. Конкурс праходзіць найперш для таго, каб інтэграваць навуковыя распрацоўкі ў эканоміку - у такіх сферах, як, напрыклад, энергетыка, мультымедыя, авіяцыя, архітэктура.

У цэлым сёння доля прадукцыі ноу-хау ў эканоміцы сталіцы - 16 %. Задача найбліжэйшых дзесяцігоддзяў - павялічыць гэтую лічбу амаль удвая.