У найбліжэйшы тыдзень на цяпло разлічваць не прыходзіцца

12 Ліпеня 2019

Плюс 16 - плюс 22, дождж і навальніцы. Сіноптыкі зрабілі несуцяшальны прагноз на другую дэкаду ліпеня. Першая была на 2 - 6 градусаў ніжэйшая за кліматычную норму. Нягледзячы на тое, што ападкі былі практычна кожны дзень, гэта каля нормы для гэтага перыяду. Так холадна ў сярэдзіне лета, гавораць спецыялісты, у Беларусі не было 20 гадоў.