У найбліжэйшыя тры гады ўсе школы Беларусi стануць "электроннымі"

19 октября 2018

Школьныя адзнакі і хатнія заданні - анлайн. У найбліжэйшыя тры гады ўсе школы нашай краіны стануць "электроннымі". Смарт-праект падтрымалі ўжо сталічныя навучальныя ўстановы - для зручнасці настаўнікаў і бацькоў на віртуальных пляцоўках ствараюць электронныя журналы і дзённікі. Пакуль яны працуюць на розных платформах, а хутка распрацуюць адзіную сістэму.

Усё больш школ таксама праводзяць урокі ў фармаце "смарт". Напрыклад, замест школьнай дошкі выкарыстоўваюць інтэрактыўны борд, а хімічныя доследы дэманструюць у рэжыме віртуальнай рэальнасці.