У найбліжэйшыя дні ў сталіцы будзе ветрана і да плюс адзінаццаці

4 марта 2019

На заўтра і сераду аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Ападкі пройдуць па ўсёй тэрыторыі, парывы ветру будуць дасягаць дваццаці метраў за секунду. Уначы - да васьмі цяпла, днём - сем з плюсам. У сераду пахаладнее, магчыма галалёдзіца. Да канца тыдня надвор'е стане больш цёплым. Днём без ападкаў, але захаваецца моцны вецер.

У выхадныя зноў пахаладнее. Днём - да чатырох вышэй за нуль. Магчымыя ападкі - мокры снег і дождж.