У найбліжэйшыя дні ў Беларусі захаваецца марознае надвор'е

4 января 2016

Марозна сёння будзе і ў Беларусі. Днём сіноптыкі прагназуюць да мінус 14-ці. Нягледзячы на тое, што ападкаў не будзе, аўтамабілістам раяць устрымацца ад паездак на час пахаладання. Медыкі раяць берагчыся ад пераахаладжэнняў і абмаражэнняў. У найбліжэйшыя дні марознае надвор'е ў Беларусі захаваецца, а ў канцы тыдня ў краіну прыйдзе адліга.