У найбліжэйшыя дні ў Беларусі будзе не па-асенняму цёпла

28 октября 2013

Бабіна лета дубль два. У найбліжэйшыя дні ў Беларусі будзе не па-асенняму цёпла. Хаця з захаду Еўропы да нас прыйдуць кароткачасовыя дажджы, днём слупок тэрмометра пакажа 12-17 градусаў цяпла. Такі тэмпературны фон на 7-9 градусаў перавышае кліматычную норму.