У найбліжэйшыя дні будзе сонечна і без ападкаў

6 апреля 2020
Генеральная рэпетыцыя вясны.  Так назвалі беларускія сіноптыкі цёплае надвор'е, якое ў нашу краіну нясе антыцыклон. У найбліжэйшыя дні будзе сонечна, без ападкаў. У сувязі з гэтым узрастае пагроза лясных пажараў, таму спецыялісты просяць быць асцярожнымі з агнём. Паветра днём будзе прагравацца да 23 цяпла. 

Але ўжо з пятніцы на змену цяплу прыйдзе халодны фронт. Ён прынясе невялікі снег. А тэмпература не перавысіць 13  градусаў.