У найбліжэйшы час беларусы не змогуць адправіць пасылкі ў Кітай

18 февраля 2020
Белпошта часова спыніла адпраўку любых відаў міжнародных пасылак у Кітай. Такая інфармацыя з'явілася на афіцыйным сайце беларускага аператара паштовай сувязі. Паслугу перасталі аказваць у сувязі з адменай рэйсаў у КНР. Калі паштовая сувязь будзе адноўленая, пакуль невядома.