Поздравления принимают ветераны и на востоке страны. В Могилевской области награду вручили ветерану Великой Отечественной Ивану Бацанкову.

28 июня 2019
У падзяку за 75 гадоў мірнага жыцця. Юбілейныя медалі ўручаюць ветэранам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай

У падзяку за 75 гадоў мірнага жыцця. Напярэдадні Дня Незалежнасці Беларусі юбілейныя медалі ўручаюць ветэранам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай.

Толькі ў Савецкім раёне Мінска ўзнагароды атрымаюць 556 чалавек. А сёння медаль уручылі  ўдзельніку аперацыі "Баграціён" Паўлу Ерашэнку і кавалеру ордэнаў Айчыны Аляксандру Слабадзе, які ўжо ў наступным годзе адзначыць векавы юбілей.

Віншаванні прымаюць ветэраны і на ўсходзе краіны. У Магілёўскай вобласці ўзнагароду ўручылі ветэрану Вялікай Айчыннай Івану Бацанкову.