У бізнес-інкубатары Парка высокіх тэхналогій прайшоў семінар "IT StartUP вачыма жанчын"

7 марта 2019

Рэалізаваць ідэю і стварыць паспяховую IT-кампанію. У бізнес-інкубатары Парка высокіх тэхналогій прайшоў семінар "IT StartUP вачыма жанчын". Спікеры дзяліліся вопытам і прафесійнымі сакрэтамі. На канкрэтных прыкладах разбіралі розныя пытанні - як выбраць неабходную форму бізнесу, прыцягнуць інвестыцыі, абараніць аўтарскія правы і таварны знак.

Паслухаць ментараў і атрымаць дапамогу ў вядзенні стартапа мог кожны. Дарэчы, такая форма навучання набірае папулярнасць. Зараз ў Беларусі амаль 30 бізнес-інкубатараў, дзе займаюцца падтрымкай новых праектаў.