У БДУІР стартаваў праект Мой стыль жыцця сёння - маё здароўе і поспех заўтра!

8 ноября 2013

Калі хочаш быць здаровым - ідзі вучыцца ў БДУІР! Бо менавіта ў сценах гэтага ўніверсітэта стартаваў праект Мой стыль жыцця сёння - маё здароўе і поспех заўтра!. На працягу 7 месяцаў студэнты 1 курса будуць наведваць лекцыі, трэнінгі, экскурсіі, прысвечаныя праблеме здаровага ладу жыцця. Падобны праект рэалізуецца сярод універсітэтаў ўпершыню.


Міхаіл Батура, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі: Цікавая сама рэалізацыя праекта. Мы выбралі на першым курсе 80 самых актыўных маладых людзей. І для іх будзе арганізаванае навучанне. Гэта будзе 8 лекцый як стаць ініцыятарам здаровага ладу жыцця і дапамагчы зрабіць гэта сваім калегам.


Падрыхтоўчым этапам стала дыспансерызацыя ўдзельнікаў, якая дапамагла выявіць асноўныя праблемы, з якімі прыйдзецца змагацца спецыялістам. Аб выніках праекта стане вядома ў маі 2014 года.