У БДУІР адкрылася лабараторыя ад паўднёвакарэйскага вытворцы чыпаў

20 сентября 2018

Высокія тэхналогіі ад рэзідэнтаў ПВТ ВНУ Беларусі. У БДУІР адкрылася новая лабараторыя ад паўднёвакарэйскага вытворцы чыпаў. Навучальная навуковая база найбуйнейшага распрацоўшчыка мікрасхем і аператыўнай памяці "СК Хайнікс" з'явілася на факультэце камп'ютарных сістэм і сетак.

Вадзім Богуш, рэктар БДУІР: "Ва ўніверсітэта даволі вялікі і шырокі досвед супрацоўніцтва з кампаніямі ПВТ. Гэта асноўныя заказчыкі кадраў, якія актыўна ўдзельнічаюць і ў працэсе падрыхтоўкі спецыялістаў. Але адрозненне гэтай лабараторыі, якую мы адкрываем з "СК Хайнікс", у тым, што кампанія нацэленая на распрацоўку высокатэхналагічных прадуктаў, і ў тым ліку нашы інтарэсы тут супадаюць - аб'яднаць і адукацыйны працэс, і навуковыя даследаванні".

У новай лабараторыі будуць праходзіць майстар-класы і лекцыі для студэнтаў ад вядучых спецыялістаў і экспертаў кампаніі.