У БДУ ўпершыню ладзіцца рэспубліканская студэнцкая алімпіяда па кітайскай мове

26 марта 2018

Акцэнт - на Усход! Студэнты з дзесяці ўніверсітэтаў краіны змагаюцца за званне лепшага знаўца кітайскай мовы! На філфаку БДУ ўпершыню ладзіцца рэспубліканская студэнцкая алімпіяда па кітайскай мове. Сто дваццаць навучэнцаў з першых па пятыя курсы праходзяць два этапы праверкі ведаў: пісьмовы і вусны. Канкурсанты выконваюць заданні па іерагліфіцы, лексіцы, граматыцы кітайскай мовы, а таксама перакладаюць тэксты.

Заўтра - другі дзень алімпіяды. Студэнты будуць гутарыць з журы на кітайскай. Падвядзенне вынікаў адбудзецца заўтра ў рэктараце БДУ. Пераможцы атрымаюць рэкамендацыі на праходжанне моўнай стажыроўкі ў Кітаі.