У БДУ распрацавалi інтэлектуальны аксэсуар для моладзі

9 декабря 2019
Электроніка - у модзе! Разумны элемент гардэробу распрацавалі ў Беларускім дзяржуніверсітэце - інтэлектуальны аксэсуар для маніторынгу навакольнага асяроддзя і стану здароўя. Упрыгажэнне невялікага фармату - не больш за пяць сантыметраў - гэта плата са святлодыёдамі, мікрафонам і датчыкамі. 

Дэвайс можа быць у выглядзе брошкі, значка або падвескі з розным дызайнам. Пры гэтым ён не прывязаны да мабільнага тэлефона. Уся інфармацыя перадаецца візуальна.

"Універсітэт 3.0" - камерцыялізацыя ведаў 

Дарэчы, выпусціць першую партыю модных і разумных аксесуараў студэнтам дапаможа навукова-вытворчы кластар БДУ, дзе распрацоўваюць у тым ліку і лекавыя прэпараты, а таксама лічбавыя вымяральныя прыборы.

Што ж да аўтараў праекта электроннага дэвайса "EL - SENSE", то сваю распрацоўку яны прэзентуюць на міжнародным конкурсе "Стартап года", які пройдзе ў сталіцы 14 снежня.