У БДУ дадзены сімвалічны зваротны адлік да самай галоўнай палітычнай падзеі краіны. Спецыяльнае прыстасаванне паказвае, колькі дзён, гадзін, хвілін і нават секунд засталося да 11 кастрычніка.
Сёння ў ВНУ прайшлі адкрытыя дэбаты міністра адукацыі з актывістамі Саюза моладзі. Асноўнай тэмай сталі студэнцкае самакіраванне, дзякуючы якому наша краіна далучылася да Балонскага працэсу.
За апошнія месяцы такіх дыялогаў па ўсёй Беларусі ўжо прайшло каля дзясятка. "Выбірай.by!" - праект самай моладзевай арганізацыі краіны. Галоўная яго мэта - даць магчымасць юнаму пакаленню выказацца і, вядома ж, быць пачутым.













