У БДУ праходзіць акцыя "Прышчэплены ад кавід"

6 октября 2021

Працягваецца барацьба з каранавірусам. Выпрацаваць калектыўны імунітэт можна пасродкам прышчэпкі - нагадваюць медыкі - гэта самы надзейны спосаб аховы. З пачаткам навучальнага года да прышчэпачнай кампаніі далучыліся ВНУ. Студэнты БДУ свой кампанент антыкавіднага прэпарата могуць атрымаць зараз і на базе здраўпункта нумар 1 з 9 раніцы да 6 вечара. Даступныя тры віды вакцын. Па заяўцы медыкі выязджаюць і ў саму ВНУ. Для гэтага створаны спецыяльныя брыгады, ахвочых павінна быць не менш як 30 чалавек. Напрыклад, на факультэце міжнародных адносін прышчапіліся больш як 60 чалавек.

У БДУ антыкавідны прэпарат таксама можна атрымаць у 33-й гарадской паліклініцы і ў аддзяленні "Студэнцкая вёска". Акрамя таго, у вядучай ВНУ краіны праходзіць акцыя "Прышчэплены ад кавід". Падчас анлайн-кансультацый студэнты і супрацоўнікі змогуць задаць пытанні медпрацаўнікам.