У БДУ на гэтым тыдні праходзяць дні фізіка

24 апреля 2015

Антынавуковая канферэнцыя, студэнцкі мітынг і тэатральны капуснік. Дні фізіка праходзяць на гэтым тыдні ў сценах вядучай ВНУ краіны. Вясёлай студэнцкай традыцыі фізічнага факультэта БДУ пайшоў ужо пяты дзясятак. Сёлета юныя фізікі ўпершыню ўступілі ў адважныя дэбаты з аўтарытэтнымі выкладчыкамі, даўшы на антынавуковай канферэнцыі волю бліскучым прафесійным жартам.

Завершацца дні фізіка заўтра вясёлым капуснікам. У тэатральным шоу прымуць удзел не толькі беларускія студэнты, але і госці з Расіі.