У БДТУ абралi самую прыгожую і таленавітую дзяўчыну

13 апреля 2015

Факультэт выдавецкай справы і паліграфіі БДТУ абраў самую прыгожую і таленавітую дзяўчыну. Ёю стала студэнтка першага курса Вікторыя Шарстова. Усяго на тытул прэтэндавалі 8 канкурсантак. Дзяўчынам было неабходна пераадолець тры выпрабаванні: распавесці аўдыторыі пра сябе, адказаць на падступныя пытанні, а таксама прадэманстраваць свае таленты ў творчым нумары. Падобныя мерапрыемствы доўгі час не праводзіліся ва ўніверсітэце, але сіламі студэнтаў добрая традыцыя адрадзілася.

Аляксей Дамарад, намеснік дэкана факультэта выдавецкай справы і паліграфіі БДТУ: "У нас ёсць вопыт правядзення конкурсаў "Лепшая парачка БДТУ", "Містар БДТУ", "Міс БДТУ". Вось гэтую добрую традыцыю, якія мы прызабылі апошнія гады, на нашым факультэце вырашылі адрадзіць. Гэта на сто працэнтаў студэнцкая ініцыятыва. У нас ва ўніверсітэце такія распачынанні падтрымліваюцца на самым высокім узроўні".

Яна Даніловіч, удзельніца конкурсу: "У нашым універсітэце нячаста праходзяць такія конкурсы. Таму гэта была такая невялікая магчымасць неяк выявіць сябе. Пра конкурс я даведалася ў Інтэрнэце, вырашыла паспрабаваць".

Усе без выключэння ўдзельніцы конкурсу атрымалі каштоўныя прызы ад арганізатараў мерапрыемства. Новай уладальніцы ганаровага тытула, акрамя памятнага падарунка, уручылі сертыфікат на значную суму для пакупкі ўпрыгажэнняў.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя