У БДТУ праводзяць урокі прафарыентацыі для школьнікаў

4 ноября 2019
"Універсітэцкія суботы" для школьнікаў пачалі праводзіць у сталіцы. Праект дапаможа ім вызначыцца з будучай прафесіяй. Так, Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт наведалі старшакласнікі са школ Мінска, Лагойска, Рудзенска і Чэрвеня. Для іх выкладчыкі ВНУ правялі майстар-класы і пазнаёмілі з абсталяваннем лабараторыі. Школьнікі не толькі даведаліся, што такое пластмаса і палімеры, але і папрацавалі на ліццёвай машыне.

Падобныя сустрэчы старшакласнікаў і выкладчыкаў ВНУ плануюць праводзіць кожную суботу да канца навучальнага года. Напрыклад, у гэтыя выхадныя пройдзе майстар-клас па інжынернай творчасці.