У БДТУ правялі семінар для настаўнікаў па беларускай мове з усёй краіны

25 октября 2017

Новыя метады падрыхтоўкі вучняў па беларускай мове абмеркавалі сёння ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. Практычны семінар правялі сёння для настаўнікаў з усёй краіны. Падчас майстар-класаў прадэманстравалі і кнігу аднаго з арганізатараў мерапрыемства - Уладзіміра Куліковіча. "Дзённік алімпіёніка" - гэта своеасаблівы дапаможнік для падрыхтоўкі вучняў да абласных і рэспубліканскіх алімпіяд і для вывучэння мовы на паглыбленым узроўні.

Удзел у семінары прынялі амаль 130 педагогаў з усёй краіны.